история реферат



Беларускі народны фронт — беларуская партыя заснаваная ў 1993 годзе. Партыя грунтавалася на грамадскім руху Беларускі народны фронт «Адраджэньне», які быў заснаваны ў 1988 годзе і выступаў за незалежнасць Беларусі, дэмакратызацыю ўлады, адраджэнне беларускай мовы і культуры.Прычыны утварэнне БНФ: агульны працэс аднаўлення нацыянальнай свядомасці, дэкамунізацыя, крах савецкай мадэлі, праца нацыянальна-дэмакратычных сіл у 1960-1980-я. Шокам для мільёнаў чалавек стаў артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці», які быў надрукаваны ў штотыднёвіку «Лит і Мастацтва» 3 чэрвеня 1988 года. Тэкст паказаў, якую страшную таямніцу хавае ўяўная беспраблемная і шчаслівая савецкая рэчаіснасць, якім коштам дасягалася аднадумства. Людзі, якія мелі пачуццё чалавечнасці, былі абураныя і жадалі перамагчы няпраўду, якая пачала асацыявацца з камуністычнай сістэмай.Вінцук Вячорка, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту: “Мы бралі прыклад з Прыбалтыкі, дзе увесну-ўлетку адзін за адным ствараліся народныя фронты.”

Аляксей Марачкін, старшыня мастацкай суполкі «Пагоня» успаминау: Мы, мастакі, і Зянон Пазьняк, як навукоўца, да утварэння БНФ патаемна збіраліся на кватэрах. Ніколі не забуду, як на адной сустрэчы ў сярэдзіне 80-х Зянон Станіслававіч звярнуўся да групкі мастакоў і пісьменнікаў: “А што хлопцы, ці гатовы мы духоўна і маральна да сітуацыі, калі ляснецца Савецкі Саюз?” Нехта скептычна усміхнуўся: ну як гэта, такая машына і ляснецца? А Пазьняк ужо рыхтаваўся да гэтага. Народ да скону СССР быў непадрыхтаваны. Памятаю, як прыехаў у сваю вёску на Віцебшчыне, і старэнькая цётка Валька кажа мне: ай-яй-яй, а што ж гэта будзе, апынемся мы ці пад палякамі, ці пад немцамі. Я кажу: ды не цётка, будзем мы самастойнымі.

Сяргей Навумчык: Я добра памятаю вечар 19 кастрычніка 1988 году, калі мы разам з Уладзімерам Арловым сядзелі на на ўстаноўчым сходзе грамадска-асветніцкага таварыства памяці ахвяр «Мартыралог Беларусі» ў Чырвоным касцёле (тады там месціўся Дом кіно). У залю па загаду ЦК было нагнана сотні дзве ветэранаў, «перадавікоў вытворчасці», якія абурана крычалі і нават тупалі нагамі. Але яны зрабілі тактычную памылку: занялі апошнія шэрагі, а мы селі наперадзе.Там быў такі ключавы момант: трэба было выбіраць старшыню «Мартыралогу», які павінен быў весьці сход далей. І ад яго залежыла, ці будзе пастаўлена на галасаванне пытаньне аб утварэнні Аргкамітэту Народнага Фронту. Прагучала прапанова абраць Пазьняка. Супрацоўнік ЦК спрабаваў сарваць галасаванне, але вельмі рашуча павёў сябе Васіль Быкаў – ён проста вырваў мікрафон з рук камуністычнага функцыянера і паставіў на галасаванне кандыдатуру Пазьняка.Камуністы нагэтулькі былі ашаломленыя, што нават не ўзнялі рукі супраць! Людзі горача віталі прамоўцаў Перапаўнялі эмоцыі. Было поўнае ўсведамленне гістарычнасці гэтага вечара. Але хутка эмоцыі саступілі месца напружанай працы.Праводзилася суръезная инфармацыйная кампания. Але і ўлада рыхтавалася. 30 кастрычніка была перакрыта апошняя на той час станцыя метро, і перад месцам збора, Усходнімі могілкамі, дзе зараз знаходзіуцца вуліца Каліноўскага, стаялі кардоны міліцыянераў і людзей ў цывільным.

Аляксей Марачкін: 30 кастрычніка я пайшоў на Дзяды усёй сям’ёю – з жонкай і сынам. Да Усходніх могілак сцякаліся ручайкі з усяго горада. Ля ўваходу стаялі машыны, крычалі міліцыянеры. Яны хацелі скруціць Пазьняка, але жанчыны сталі кальцом і абаранялі яго. Улады хацели прыпынить гэты працэс, разагнать людзей. Масавасць, шматтысячны натоўп, я думаю, прадухілілі найбольш дзікі варыянт паводзінаў уладаў. Але ў выніку абмежаваліся спробамі сілай выхапіць лідараў з натоўпу і нейтралізаваць іх слезатачывым газам. Аднак многіх пасля пераследвалі, у тым ліку Алеся Бяляцкага, якому прысудзілі штраф. Людзі праявілі салідарнасць, грошы для выплаты сабралі яго калегі па Інстытуце літаратуры Акадэміі навук. Дэманстрацыя сілы з боку ўладаў наклалася на шок ад ведаў пра Курапаты. Газеты пісалі пры газ і збіццё. Пасля гэтага было дастаткова даць караценькую інфрмацыю пра тое, што групы падтрымкі БНФ ствараюццца па ўсёй краіне (па месцы працы, вучобы і г.д.) і дадаць кантактны тэлефон і адрас (на той час Дом літаратара). Прыйшлі сотні заяваў, што на заводзе, у мястэчку створана група падтрымкі БНФ.

У Фронт увайшлі моладевыя суполкі, нацыянальна свядомая інтэлігенцыя, рабочыя, супрацоўнікі ўсіх інстытутаў Акадэміі навук, супрацоўнікі універсітэтаў, таго ж хімфаку БДУ. Пасля разгону на 30 кастрычніка 1988 года БНФ ператварыўся ў агульнанацыянальны рух.

Сяржук Сокалаў-Воюш, бард, аўтар гімна БНФ «Фронт»:

– Гэта быў агульны ўздым, і мы ўсе былі як вялікая сям’я. Мяне ніхто спецыяльна не запрашаў на акцыі, мяне запрашала туды маё сумленне. Мой народ стаіць на плошчы, чаму я мушу сядзець у хаце? І для каго я ў рэшце рэшт пішу? Калі ў Менску мы стаялі на плошчы і прыходзілі звесткі, што ў Воршы людзі селі на рэйкі і не прапускаюць цягнікі, мы сядалі ў машыну і я ехаў туды, бо адчуваў, што я там патрэбны. Я ж пачынаў пісаць па-руску, у часопісе «Кругозор» выйшла падборка з маімі вершамі, мяне запрашалі вучыцца ў Маскву. Але ў адзін цудоўны момант чалавек пачынае разумець, што ён зусім не той, каго з яго зляпілі. Родная мова мяняе чалавека.Песня «Фронт» была створана пасля першага дазволенага мітынгу БНФ, які прайшоў на стадыёне «Дынама» у пачатку 89-га. Мы вярталіся ў Наваполацк, і, відаць, у цягніку былі напісаны гэтыя радкі. «Фронт» на ўсіх маіх выступах у тыя часы быў загалоўнай песняй.Яшчэ адна ўнікальная падзея адбылася ў лютым 1990 года. Як сказаў Пазьняк, такое здарылася упершыню на тэрыторыі Савецкага Саюза. Напярэдадні выбараў на З’езд народных дэпутатаў СССР на плошчы Леніна адбыўся 100-тысячны мітынг. Пасля яго калона рушыла да будынка рэспубліканскага тэлебачання на вуліцу Камуністычную. Нас папрасілі накіравацца ў студыю на Макаёнка. Мы селі ў машыну, разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і паехалі. Выступалі утрох: Пазьняк, Вячорка і я. Запомнілася, як пасля змены Вярхоўным Саветам дзяржаўнай сімволікі, мы ўсталявалі бел-чырвона-белыя сцягі ў Полацку і Наваполацку. Была субота ці нядзеля, мясцовыя ўлады нам сказалі, што памяняюць сцягі афіцыйна ў панядзелак. Аднак мы вырашылі ўсё зрабіць самі.

У Полацку нас не пускалі ў мэрыю, выклікалі міліцыю. Мы з Васілём Храмцовым усё ж залезлі на дах і ўсталявалі бел-чырвона-белы сцяг.

Тэмы, на якия вялася гаворка перда насельництвам: Казалі пра крызіс камуністычнай ўлады, пра неабходнасць самастойнасці Беларусі, пра наша права доступу да агульнанацыянальных СМІ.

Валянцін Голубеў, каардынатар Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, доктар гістарычных навук:

– Я люблю і ўмею выступаць. Калі выступаеш перад аднадумцамі, гэта акрыляе і цябе, і людзей. У пачатку 90-х я выступаў перад аўдыторыямі ў дзесяткі тысяч чалавек, і мы былі адным цэлым. Асабліва важнымі былі для мяне выступы перед рабочымі ў час страйку 1991 года. Тады цяжка было адчуць: ці людзі выйшлі толькі з-за каўбасы, ці ўжо і за незалежнасць і дэмакратыю. Нам, прадстаўнікам БНФ, прыйшлося ўзначальваць рабочы рух. І атрымалася! Людзі пачалі патрабаваць ад уладаў суверэнітэту. Напачатку не было фіксаванага членства ў Народным фронце. Мы ўсе, хто прычапіў сабе бел-чырвона-белы значок, лічылі сябе сябрамі БНФ. Актыўна я далучыўся да руху ў 1990 годзе.

Супернікамі па Алібегаўскай акрузе сталі сярод іншых рэктар педуніверсітэта, генерал і сакратар ЦК камсамола. Але мне было вельмі проста з імі змагацца. Мясцовыя жыхары добра мяне ведалі і самі вылучылі маю кандыдатуру. Я ўжо тады выступаў як нацыяналіст, адкрыта крытыкаваў партыю і казаў, што БНФ выступае за незалежнасць. Палітыка камуністаў і Масквы ўжо усім надакучыла, не было ні каўбасы, ні туалетнай паперы – нічога. Людзі лягчэй падтрымлівалі змены.У Апазіцыю БНФ у Вярхоўным Савеце ўвайшло 27 чалавек. Я лічу, што на 1990-1991 гады прыпаў пік дзейнасці Народнага фронту.

Самыя нашыя яскравыя перамогі: прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, законаў аб назве дзяржавы, дзяржаўнай сімволіцы, грамадзянстве, культуры.Лёсам было вызначана, што я напісаў першую «балванку» для Дэкларацыі аб незалежнасці – літаральна за ноч па просьбе Пазьняка. Затым яе раздалі для вывучэння дэпутатам. У апошні момант туды ўпісалі, што Беларусь выступае за заключэнне новага саюзнага пагаднення. Знаходзячыся ў залі, мы бачылі, што камуністычная большасць не будзе галасаваць за прыняцце Дэкларацыі. Тады Пазьняк вырашыў рызыкнуць і заявіў, што апазіцыя БНФ не будзе галасаваць за Дэкларацыю, дзе прысутнічаюць словы пра новае саюзнае пагадненне. Пайшла рэакцыя: ах, вы не будзеце, тады мы яе прымем! Хітрасць спрацавала!

Са стварэннем БНФ мы атрымалі магчымасць адкрыта выйсці да людзей з палітычнымі і культурнымі патрабаваннямі, чаго не было ў ранейшыя савецкія часы. І галоўнае, што сённяшняе пакаленне, хоць і не беларускамоўнае, адчувае сваёй радзімай Беларусь.

Сяргей Навумчык: Ужо ніхто, здаецца, не аспрэчвае, што БНФ і Пазьняку належала галоўная роля ў здабыцці Беларуссю Незалежнасці 25 жніўня 1991 году. Аднак варта памятаць, што дэпутаты Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце падрыхтавалі канцэпцыю пабудовы Беларусі як дзяржавы – уключна з эканамічнай праграмай і дзесяткамі законапраектаў, ад грамадзянства да Зямельнага кодэксу. І хаця шмат якія нашыя прапановы адвяргаліся, альбо прымаліся ў няпоўным выглядзе – нам удалося закласьці падмуркі дзяржаўнасці. Лідарам партыі быў Зянон Пазняк. Партыя з’яўляецца членам Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU) з 2007 г.[1]

Партыя карысталася значнай папулярнасцю ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х. Аднак пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці папулярнасць партыі стала паступова памяншацца. Як паказалі сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя Інстытутам сацыяльна-палітычных даследаванняў у 1997 г., рэйтынг БНФ складаў 3,7%[4]. V з’езд партыі (чэрвень 1997) падкрэсліў, што «на першы план выходзяць іншыя метады барацьбы за вызваленне Беларусі — метады шырокага, масавага нацыянальна-вызваленчага руху». У рэзалюцыі з’езда гаварылася, што рух будзе выбіраць «канкрэтную тактыку дзеянняў з улікам сітуацыі»[5].

Пасля з’яўлення ўказу аб абмежаваннях на выкарыстанне слоў «Беларускі» і «Нацыянальны» у назвах арганізацый[7] партыя змяніла назву на «Партыя БНФ». 15 ліпеня 2001лідары партыі БНФ сумесна з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой, Беларускай партыяй працы, Партыяй камуністаў беларускай падпісалі пагадненне аб «агульнай стратэгіі супрацьдзеяння правядзенню рэферэндума для працягу прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі». 22 ліпеня лідары БНФ, АГП, БСДГ, БПП, ПКБ уклалі пагадненне аб аб’яднанні намаганняў супраць «трэцяга тэрміна» з дэпутацкай групай «Рэспубліка»

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 на партыя апынулася на мяжы расколу. У ёй выявіліся супярэчнаасці паміж кіраўніцтвам партыі і прадстаўнікамі больш радыкальнай плыні — рухам «Малады фронт», які падтрымліваў намеснік старшыні БНФ Вячаслаў Сіўчыык. Першапачатковай прычынай канфлікту стала пастанова сойма БНФ аб скасаванні 30% квоты для «Маладога фронту» на з’ездзе партыі. Гэта прывяло да таго, што ў 2003 партыя разарвала стасункі з моладзевай арганізацыяй «Малады фронт» і, у рэшце рэшт, адзін з лідараў «маладафронтаўцаў» П. Севярынца быў выключаны з партыі.

Супярэчнасці ўнутры БНФ праявіліся зноў у верасні 2002, калі група рэгіянальных кіраўнікоў выступіла з адкрытым лістом, дзе выказваўся недавер кіраўніцттву партыі, якое звінавачвалася ў непадконтральнасці фінансавай дзейнасці, непаслядоўнасці ў адстойванні інтарэсаў партыі і ў мэтанакіраваным «выцісканні» з партыі апанентаў кіраўніцтва. Кіраўніцтва БНФ успрыняло гэту крытыку як спробу раскола партыі, у чым зноў звінаваціла В. Сіўчыка. У выніку ў лютым 2003 В. Сіўчык быў выключаны з партыі.

1 снежня 2002 адбыўся нечарговы з’езд Партыі БНФ і БНФ «Адраджэньне», на якім упершыню з 1993 была прынята новая праграма. У праекце, падрыхтаваным В. Вячоркам, ставілася мэта дабіцца ўваходу Беларусі ў НАТА і Еўрапейскі саюз, а таксама прадугледжвалася ўвядзенне ў Беларусі парламенцкай рэспублікі з пераважна прадстаўнічай роляй прэзідэнта. 16 мая 2009 на паседжанні сойма партыі было прынята рашэнне, што 5 і 6 верасня 2009 пройдзе 12-ы з’езд Партыі БНФ. На гэтым з’ездзе быў абраны новы старшыня — 33-гадовы Аляксей Янукевіч. БНФ знайшоў сабе багата прыхільнікаў, найперш сярод інтэлігенцыі. На мітынгі Народнага Фронту збіраліся да 100.000 чалавек. У 1990 годзе частка сябраў БНФ былі абраныя ў Вярхоўны Савет і ўтварылі там фракцыю БНФ. Дэпутаты ад БНФ дамагліся прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР, пазней — надання гэтай Дэкларацыі статуса канстытуцыйнага закона, надання дзяржаўнага статуса беларускай мове, прызнання герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі. Іх роля ў атрыманні незалежнасці была неацэннай. У 1990-я гады Беларускі Народны Фронт пачаў траціць папулярнасць. Сёння існуюць Партыя БНФ, якую ўзначальвае Аляксей Янукевіч, і Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ, якой кіруе Зянон Пазняк. БНФ застаецца адной з галоўных дэмакратычных партый у Беларусі.

Пра бел. партыиСучаснай, або «найноўшай» шматпартыйнай сістэме Рэспублікі Беларусь крыху больш за дваццаць гадоў. Яе ўзнікненне стала магчымым пасля студзеньскага (1990 года) Зьезду народных дэпутатаў, дзе было прынята рашэнне аб адмене шостай артыкула Канстытуцыі СССР, лютаўскага (1990 года) Пленума ЦК КПСС, на якім Камуністычная партыя Савецкага Саюза адмовілася ад статусу «кіруючай і накіроўваючай сілы савецкага грамадства , ядра яго палітычнай сістэмы ». Артыкул 6-я Канстытуцыі 1977 абвяшчау : «Кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з’яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза. КПСС існуе для народа і служыць народу.

Узброеная марксісцка-ленінскім вучэннем, Камуністычная партыя вызначае генеральную перспектыву развіцця грамадства, лінію ўнутранай і знешняй палітыкі СССР, кіруе вялікай стваральнай дзейнасцю савецкага народа, надае планамерны навукова абгрунтаваны характар ​​яго барацьбе за перамогу камунізму.

Усе партыйныя арганізацыі дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі СССР «.

Стварэньне Народнага Фронту — гэта эйфарыя, гэта тысячы сьцягоў, гэта паўсюль усмешка. Дзейнасьць БНФ прыводзіла да перамог на выбарах, да згуртаваньня, да аб’яднаньня, да плянаваньня пэрспэктывы. Адбылася перамога — Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Стала называцца так, як захацелі мы. Калі трэба было вырашаць, за Беларусь, ці за Савецкі Саюз, усе дэпутаты-беларусы адназначна выбіралі Беларусь.




map